Калі Боні і Клайд, знакамітая амерыканская пара рабаўнікоў, убачылі “Ford V8”, усе астатнія машыны перасталі для іх існаваць. У злачынным свеце нават хадзілі чуткі, быццам бы Клайд адправіў Генры Форду ліст аб тым, што “V8 прымусіў ўсе астатнія аўтамабілі паблякнуць перад ім”.

Здымачная група tvgrodno.by адправілася ў Ліду, каб расказаць вам пра адну з мадыфікацый “Ford V8” 30-х гадоў. Яны пераканаліся, што ўсе астатнія машыны на сучасных дарогах і праўда блякнуць перад гэтым аўтамабілем.