У нядзелю 12 красавіка супала святкаванне Пасхі ў каталікоў і Вербнай нядзелі ў праваслаўных. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй з храмаў абедзьвюх канфесій вяліся трансляцыі. Святары заклікалі застацца дома прыхажан з групаў рызыкі.
Сёлетнія святкаванні не сталі шматлюднымі, аднак ахвотныя маглі наведаць службы ў храмах. На здымках БЕЛТА можна пабачыць, як праходзілі святы падчас каранавірусу.