Зараз навучальны план карэктуюць з-за падаўжэння вакацый. Навучальны год падаўжаць не плануецца. Ён завершыцца 30 мая. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая.
Міністэрства адукацыі сумесна з Нацыянальным інстытутам адукацыі для школьнікаў распрацавала інтэрактыўныя праграмы па асобных прадметах. Іх можна знайсці ў Telegram-канале Міністэрства адукацыі і на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі.
З 13 па 18 красавіка працягнуць працу прышкольныя лагеры. Яны будуць функцыянаваць па заяўным прынцыпе з правядзеннем усіх неабходных санітарна-эпідэмічных мерапрыемстваў. Будуць працаваць аб’яднанні па інтарэсах. Рабяты, якія застануцца дома, могуць заняцца самаадукацыяй.