Гродзенскі прадпрымальнік і ўладальнік сеткі піцэрый Pizza&Coffee Томаш Пецюл 8 красавіка накарміў увесь персанал інфекцыйнай бальніцы піцамі. Уладальнік сеткі зрабіў гэта ў знак падзякі і павагі за ўклад медперсаналу ў барацьбу з COVID-19.
— Не трэба думаць, што гэта разавае мерапрыемства. Зараз медыкам як ніколі патрэбна наша падтрымка! — кажа Томаш.
Ён запэўніў медыкаў аб дапамозе ў любы дзень і ў любы час. І заклікаў усіх уладальнікаў і заснавальнікаў гродзенскіх устаноў уключыцца ў барацьбу з COVID-19: «Падтрымаем медыкаў усімі сіламі!»
Таксама ўладальнік сеткі распавёў, што ў хуткім часе ў сеткі піцэрый Pizza&Coffee з’явіцца сэрвіс, з дапамогай якога любы неабыякавы чалавек зможа падтрымаць медыкаў і ахвяраваць ім піцы. А таксама падтрымаць людзей, якія знаходзяцца на самаізаляцыі, якія зараз не могуць ажыццяўляць асноўны від дзейнасці.
Падрабязней даведацца пра сэрвіс можна на старонцы інстаграм instagram.com/pizzacoffee.by/
Рабіце дабро, і яно абавязкова да вас вернецца!