Што цяпер адбываецца ў Астраўцы пасля таго, як на АЭС у 15 расійскіх будаўнікоў знайшлі каранавірус, распавёў Уладзімір Каранік, міністр аховы здароўя РБ падчас брыфінгу.

«На сённяшні момант каля 100 чалавек знаходзіцца пад медыцынскім наглядам і ізаляваны. Гэта не вельмі ім, скажам так, падабаецца. Але сумесна з медслужнай і органамі МУС сітуацыю трымаем пад кантролем», — сказаў міністр.

Цяпер там праводзяць удакладняючую дыягностыку.

— Першы аналіз праводзіўся тэстамі замежнай вытворчасці і вынік быў станоўчы, другі праводзілі з дапамогай іншых тэстаў яшчэ адной замежнай кампаніі - ён паказаў адмоўны вынік. Так што цяпер мы адправілі ўсе вынікі ў рэферэнслабараторыю, каб пераправерыць правільнасць тэстаў.

8 красавіка стала вядома, што ў 15 расійскіх будаўнікоў, якія прыбылі працаваць на АЭС, знайшлі каранавірус. Іх шпіталізавалі і ізалявалі. Клінічных праяў у будаўнікоў няма. Мясцовыя паведамляюць, што ізалявана 190 чалавек — будаўнікі жылі ў звычайнай панэльцы з мясцовымі, два тыдні знаходзіліся ў Астраўцы і наведвалі кафэ, крамы, ГЦ.

Коронавирус нашли у российских строителей в Островце

«Две недели ходили в кафе и магазины». Что в Островце говорят о 15 россиянах с коронавирусом