«Нёман» згуляў унічыю з бабруйскай «Белшынай» у Гродне 10 красавіка. За гульнёй супернікаў назірала ўсяго 250 чалавек.

Для сёлятняга чэмпіянату такая колькасць людзей на трыбунах, гэта норма. Беларусь па-ранейшаму застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе праходзіць нацыянальны чэмпіянат па футболе падчас пандэміі каранавіруса.

Праграму 4-га тура чэмпіянату адкрываў адзіны матч у Беларусі, ён праходзіў у Гродне. Падчас сустрэчы «Нёман» выйграваў 1:0 у «Белшыны», але не ўтрымаў перавагу.

«Нёман» — «Белшына» — 1:1

Галы: 1:0-Кадымян (42, са штрафнога), 1:1 — Ковель (59, пас — Рочаў).