“Нёман” згуляў унічыю з бабруйскай “Белшынай” у Гродне 10 красавіка. За гульнёй супернікаў назірала ўсяго 250 чалавек. 

Для сёлятняга чэмпіянату такая колькасць людзей на трыбунах, гэта норма. Беларусь па-ранейшаму застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе праходзіць нацыянальны чэмпіянат па футболе падчас пандэміі каранавіруса.

Праграму 4-га тура чэмпіянату адкрываў адзіны матч у Беларусі, ён праходзіў у Гродне. Падчас сустрэчы “Нёман” выйграваў 1:0 у “Белшыны”, але не ўтрымаў перавагу.

“Нёман” – “Белшына” – 1:1

Галы: 1:0-Кадымян (42, са штрафнога), 1:1 – Ковель (59, пас – Рочаў).