59-гадовы супрацоўнік прадпрыемства «Сьветлагорск-Хімвалакно», дзе выпускаюць матэрыялы для запатрабаваных цяпер мэдычных масак, заразіўся каранавірусам. Пра гэта ягоныя калегі даведаліся 8 красавіка, піша «Радыё С**бода».
«Некалькі дзён таму ён адчуў недамаганьне і зьвярнуўся да лекара, затым яго паклалі ў шпіталь і зрабілі тэст на каранавірус — вынік аказаўся станоўчы. Мужчыну адправілі ў Гомель», — пацьвердзілі на прадпрыемстве.
Мэдыкі забралі пад назіраньне кантакты першага ўзроўню — гэта брыгада хворага, якая складаецца з 9 чалавек. Месца іх працы апрацавалі антысэптыкамі.
Займаюцца мэдыкі і кантактамі другога ўзроўню. У адміністрацыі прадпрыемства цяпер вырашаюць, як мінімалізаваць рызыку распаўсюджваньня вірусу бяз шкоды для вытворчасьці. Магчыма, частку людзей адправяць у адпачынак.
8 красавіка «Сьветлагорскія навіны» паведамлялі, што ў райцэнтры выяўлены хворы на каранавірус.
Ад пачатку сакавіка прадпрыемства «Сьветлагорск-Хімвалакно» заключыла 20 новых кантрактаў, пашырыла геаграфію паставак аж да Кітаю і цалкам загрузіла новую лінію. Усё праз ажыятажны попыт на прадукцыю заводу — спанбел і акваспан. Зь яе робяць аднаразовыя маскі, бахілы і халаты.
У Беларусі на 8 красавіка было выяўлена 1066 выпадкаў каранавіруса. 77 чалавек вылечыліся, 13 памерлі.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…