Своеасаблівую абарону ад каранавіруса паказалі жыхары аднаго з дамоў на вуліцы Таўлая. Яны самастойна апрацоўваюць свой пад’езд. Відэа пра гэта яны выклалі на Youtube.

Якім растворам апрацоўваюць пад’езд, яны не паведамляюць, але прапануюць гараджанам пераняць вопыт для ўласнай бяспекі.

https://www.youtube.com/watch?v=-Dh3iIDYPjg&feature=emb_logo

У Віцебску, дзе найбольшая колькасць заражаных каранавірусам, пад’езды пачалі апрацоўваць дэзінфікуючымі сродкамі яшчэ ў канцы лютага. Гэтым займаюцца работнікі ЖЭУ. Апрацоўваюць яны пад’езды слабашчолачным сродкам «Эстамін».

У Гродне супрацоўнікі ЖЭС пачалі праводзіць дэзінфекцыю пад’ездаў у пачатку красавіка. Парэнчы, кнопкі і ручкі дамафонаў апрацоўваюць антысептыкам, а падлогі мыюць з хлоркай.