Навіны

Чаму ў Гродне няма беларускамоўных школ? Адказвае Мечыслаў Гой

Старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой падчас гутаркі з грамадскім актывістам Дзмітрыем Фурманавым распавёў, чаму ў Гродне няма беларускамоўных школ.

Дзмітрый Фурманаў з’яўляецца адным са стваральнікаў Telegram-чата «Гродно Для Жизни Chat». Штодня там абмяркоўваюць праблемы горада. Актывіст 8 красавіка збіраўся да старшыні гарвыканкама на асабісты прыём з двума дзясяткамі пытанняў ад гродзенцаў, але з-за небяспечнай эпідэміялагічнай сітуацыі прыйшлося абмежавацца размовай па тэлефоне. Дзмітрый закрануў і тэму беларускамоўных школ у Гродне.

Што з беларускамоўнымі школамі ў Гродне зараз

Сёння ў Гродне няма аніводнай цалкам беларускамоўнай школы. Класы з навучаннем на беларускай мове ёсць у школах № 32 і 34. Таксама сёння ў Гродне працуюць тры дзіцячыя садкі з беларускамоўнымі групамі (№ 45, 65, 83).

Як змянялася сітуацыя

У пачатку 1990-х у Гродне было 28 школ з выкладаннем на беларускай мове. Потым не засталося ніводнай. Толькі 10 гадоў таму ў горадзе зноў з’явілася магчымасць вучыцца па-беларуску.

Што будзе рабіць гарвыканкам

Мечыслаў Гой: «Як такіх планаў [павялічыць колькасць беларускамоўных груп і класаў - рэд.] няма, але ўсё робіцца проста. Калі група бацькоў, нават невялікая, захоча, каб іх дзіця ў дзіцячым садзе навучалася на беларускай мове, прыняць такое рашэнне не праблема. У нас у штаце ёсць выкладчыкі. Мы можам фармаваць вялікія і невялікія групы ў дзіцячых садках.

Школы таксама не праблема. Але жадаючых асабліва няма. Ёсць, але не тая колькасць. А беларускую мову, на жаль, мы пачалі забываць, гэта не зусім добра. Я з вамі салідарны ў гэтым.

Шмат што залежыць ад уладаў, але больш залежыць ад бацькоў. Вось прыклад з польскай мовай: у нас пажадалі трэці клас адкрыць у 36-й школе [школа з польскай мовай навучання, дзе раней не ўдавалася стварыць больш за два першыя класы — рэд.]. Не праблема, мы адкрылі. Не будзе такога жадання — закрыем.

З ВНУ гэта не мая зона ўплыву, гэта рэспубліканская. Іх планы навучання і праграмы зацверджаны міністэрствам адукацыі".


Што робіць грамадства

У 2019 годзе споўнілася 30 гадоў ад стварэння «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны». Чытайце, як за гэтыя гады актывісты змагаліся за захаванне беларускай мовы на Гродзеншчыне.


Чытайце таксама: «Чтобы не копать картошку». Почему белорусские дети идут учиться в польские школы?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскаму доміку для катоў патрабуецца мэбля: пакуль клеткі з жывёламі даводзіцца ставіць на падлогу

Валанцёры грамадскай арганізацыі "Адданае сэрца" просяць гродзенцаў дапамагчы з мэбляй. У домік для катоў, які…

22 студзеня 2025

У Гродне дзяўчына купіла клубніцы ў шакаладзе, а атрымала — у цвілі

Гродзенка купіла клубніцы ў шакаладзе ад кавярні MyLoverBerry і вырашыла пакаштаваць яе на відэа. Дзяўчыну…

21 студзеня 2025

Дыскрымінацыя жанчын? Вядучай «Марафону адзінства» ў Гродне заплацілі менш, чым вядучаму

Вядучая "Марафону адзінства" Анастасія Кісель, студэнт года і дэлегат Усебеларускага народнага сходу, павінна была атрымаць…

21 студзеня 2025

У Ваўкавыску судзяць 16-гадовага студэнта. Ён сарваў сцяг

Жыхара Ваўкавыска Леаніда Трафімовіча пачалі судзіць 21 студзеня. Працэс па арт. 370 КК "Здзек з…

21 студзеня 2025

У Гродзенскай вобласці за год «экстрэмісцкімі» прызналі 140 рэсурсаў: тэмпы выраслі ўдвая

Суды разгледзелі і задаволілі ў 2024 годзе 140 заяў ад пракуратуры Гродзенскай вобласці аб прызнанні…

21 студзеня 2025

«Паходу я раблюся бамжом». У блогера Vadimati арыштавалі маёмасць у Беларусі

Пра арышт кватэры блогер і экс-палітвязень Вадзім Ермашук даведаўся з паведамлення Следчага камітэта. Ён размясціў…

21 студзеня 2025