З 10 красавіка ў Гродне ўводзіцца забарона на наведванне лясоў

З 10 красавіка ў Гродне ўводзіцца забарона на наведванне лясоў. «Гроднааблгідрамет» прагназуе павышэнне класа пажарнай небяспекі лясоў да 4 да 10 красавіка. Пажаранебяспечная абстаноўка ў лясах у прынцыпе пагаршаецца. Пра гэта sb.by паведаміла прэс-сакратар Мінлясгаса Анастасія Дакучаева.

Як распавялі ў Гродзенскім лясгасе, дзеянне забароны не распаўсюджваецца на лесапаркавыя зоны, бо там ёсць абсталяваныя зоны для адпачынку, асфальтаваныя дарожкі і іншыя аб’екты інфраструктуры. Гэта значыць, хадзіць на шпацыры ў Пышкі, Румлёва ці лесапарк на Томіна не забароняць

За суткі ў Беларусі адбылося 52 лясных пажары. Агульная плошча ўзгаранняў склала 155,9 гектара. З пачатку года ў лясах зафіксавана ўжо 270 узгаранняў. Агульная плошча ачагоў перавысіла 700 гектараў.

Часовыя забароны на наведванне лясоў ужо дзейнічаюць у 15 раёнах. У прыватнасці, у Брагінскім, Нараўлянскім, Ельскім, Лельчыцкім, Мазырскім, Петрыкаўскім, Жыткавіцкім, Рэчыцкім, Веткаўскім, Жлобінскім, Столінскім, Пінскім, Брэсцкім, Камянецкім і Салігорскім раёнах.

— Прычына ўвядзення часовых забарон на наведванне лясоў — высокі клас пажарнай небяспекі. Стаіць гарачае, сухое надвор’е, адсутнічаюць ападкі, пажар узнікае ад найменшай іскры, — патлумачыла Дакучаева.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025