У Гродне адкрылася яшчэ адна анлайн-піцэрыя пад назвай “Prosto Pizza”. Фішкай піцэрыі стала фіксаваная цана – 8. 50 рублёў. А таксама фіксаваны памер – вы зможаце купіць піцу дыяметрам толькі ў 31 см. Вага – 410-480 грам.
На выбар прадастаўлена 20 піц. Да кожнай назвы дададзена слова “проста”. Так, вы можаце купіць “проста капрычыозу”, “проста маргарыту”, “проста мясную”. Ёсць і вегетарыянскія варыянты.
Таксама можна замовіць соус за 2.00-2.50 рубля і безалкальныя напоі за 2.00-2.30.
Замовіць піцу можна з нядзелі па чацвер з 11:00 да 23:00, у пятніцу і суботу – з 11:00 да 00:00. Яе даставяць па ўсім горадзе, акрамя раёнаў Забалаці і Пагаран-Кашэўнікаў. Акрамя таго, ёсць кропкі самавывазу.
Кошт дастаўкі – 2.50. Пры замове ад 30.00 – дастаўка бясплатна. Сярэдні час дастаўкі – 60-90 мін. Можна аплаціць картай. Кантакты шукайце тут.



