На БЛК знайшлі дзясяткі валуноў. Што з імі можна зрабіць?

За некалькі месяцаў земляных работ на БЛК рабочыя выявілі дзясяткі вялікіх камянёў. Чытач Hrodna.life Аляксей прапануе выкарыстоўваць іх для музея пад адкрытым небам.

У раёне БЛК у 2019 годзе пачалося будаўніцтва абласнога анкалагічнага дыспансера. Пакуль знойдзеныя камяні ляжаць за плотам будаўнічай пляцоўкі.

«Гэта ж сапраўдная знаходка, трэба толькі з розумам да ўсяго падысці, — распавядае Аляксей. — Можна ж зрабіць музей камянёў пад адкрытых небам або перадаць іх нашым майстрам, якія з іх зробяць скульптуры. Верагодна, гэтыя камяні на нашу тэрыторыю прыйшлі з ледавіком 12−15 тысяч гадоў таму. Наша гісторыя».

Дзе ў Гродне ўжо выкарыстоўваюць вялікія камяні?

Парк каменных скульптур у Гродне з’явіўся ў 2014 годзе да Дня горада. Зараз там каля дзясятка работ. Адзін са стваральнікаў парка — скульптар Уладзімір Панцялееў.

«Парк скульптур пачаў фарміравацца пасля пленэру разьбяроў па камені. Тады мы пачалі збіраць там незвычайныя работы, — распавядае скульптар. — Ёсць планы па развіцці парку, але няма фінансавання. Зараз знайсці валуны для скульптур вельмі складана».

Панцялееў кажа, што знойдзеныя на БЛК камяні можна выкарыстоўваць па-рознаму. Ён прапанаваў бы гораду часова пакінуць іх у якой-небудзь зялёнай зоне, а ў будучыні даць разьбярам падчас пленэру. Так горад мог бы атрымаць яшчэ дзясятак новых скульптур.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025