Ліст з рэкамендацыямі «ў дзяржаўныя органы і арганізацыі па спісе» стаў прыходзіць з пачаткам новага тыдня. Ён падпісаны галоўным санітарным урачом Жукавай 4 красавіка. У ім актуальны спіс рэкамендацый, дзе другім пунктам значыцца: “пры наяўнасці магчымасці рэкамендуем арганізаваць дыстанцыйны спосаб працы”. І яшчэ шмат падрабязнасцяў, піша Onliner.by.

1. Прыехалі з-за мяжы? На 14-дзённую самаізаляцыю.

2. Калі ёсць магчымасць арганізаваць дыстанцыйную працу – зрабіце гэта.

3. Людзей з прыкметамі прастуды не дапускаем да працы.

4. Рассунуць супрацоўнікаў на 1-1,5 метра адзін ад аднаго.

5. Усе масавыя мерапрыемствы адкласці да стабілізацыі сітуацыі.

6. Нарады і планёркі праводзіць па відэасувязі.

7. Адмяніць замежныя камандзіроўкі.

8. Забяспечыць гігіену рук.

9. “Забяспечыць магчымасць выкарыстання медыцынскіх масак”.

10. Рэгулярная вільготная ўборка, і тэлефоны мыць з мылам.

11. Арганізаваць праветрыванне і ўвільгатненне.

12. Размясціць інфармацыйныя матэрыялы аб прафілактыцы ўсюды.

У канцы: усё гэта дорага і запатрабуе выдаткаў, але абыйдзецца танней, чым магчымыя наступствы ад ігнаравання гэтых правілаў.

Дзяржорганы атрымалі ліст з рэкамендацыямі Мінздрава: калі магчыма, пераходзьце на удалёнку