Менскі шпіталь № 10 цалкам закрыты для прыёму пацыентаў з COVID-19 і кантактаў першага ўзроўню. Станам на 6-га красавіка тут інфікавана блізу дзесяці медыкаў, >паведаміла сайту, прызнанаму экстрэмістскім, крыніца. Тым часам беларускія ўлады паабяцалі дадатковую падтрымку медперсаналу, які непасрэдна працуе з інфакаванымі COVID-19.

Паводле лекаркі, якая працуе ў медычнай установе, яшчэ на мінулым тыдні кантакты інфікаваных і выяўленых пацыентаў пераводзілі ў іншыя бальніцы. 3-га красавіка было вядома, што каронавірус пацвердзілі ў аднаго з супрацоўнікаў шпіталя. Цяпер бальніцу цалкам перапрафілявалі для прыёму хворых на COVID-19.

Суразмоўца дадае, што месцы яшчэ ёсць, смерцяў не было. Супрацоўнікаў, якія захварэлі, не адпускаюць дадому, яна на каранціне ў шпіталі.

«З COVID-19 выяўляюць дастаткова, у суботу паступіла 150 чалавек. Прыёмнае аддзяленне ўсім забяспечылі, ёсць маскі, бахілы, але не ведаю, ці надоўга хопіць. Супрацоўнікі пераважна набываюць усё самі, падключаюць знаёмых, каб здабыць рэспіратары», — працягвае суразмоўца.

Дзяўчына мяркуе, што пры ўліку адсутнасці каранціну і малой інфармаванасці пік захворвання яшчэ не наступіў.

Паводле крыніцы, некалькі супрацоўнікаў мінскай бальніцы заразіліся COVID-19, а два аддзяленні медустановы закрылі на каранцін, бо адна з пацыентак спачатку ўкрыла інфармацыю пра свой кантакт з людзьмі, якія прыехалі Італіі.

Улады паабяцалі дадатковую падтрымку мэдработнікам, якія працуюць з інфікаванымі COVID-19

У Беларусі выпрацуюць дадатковыя захады для стымулявання медыцынскіх работнікаў, якія працуюць з хворымі на каранавірусную інфэкцыю, заявіў 5 красавіка ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1» намесьнік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.

«Адпаведная сыстэма стымулявання ёсьць, яна прынятая. І тыя дадатковыя даручэнні, якія былі дадзены ўраду кіраўніком дзяржавы, яны ўжо цяпер у стадыі рэалізацыі. І мы, я думаю, выпрацуем яшчэ дадатковыя меры, звязаныя са стымуляваннем тых лекараў, якія стаяць на перадавой у барацьбе з каранавірусам», — цытуе Ігара Петрышэнку «Радыё С**бода».

Паводле яго, гэтыя меры закрануць ня толькі лекараў, але «і медсёстраў, і іншы персанал, задзейнічаны ў гэтым працэсе».


На 6 красавіка ў Беларусі зафіксавалі 700 выпадкаў каранавіруса, 53 чалавекі ачунялі, 13 — памерла.