Новости

У Скідзельскага цукровага камбіната новы гендырэктар. Раней ён кіраваў заводамі ў Гродне

На Скідзельскі цукровы камбінат прызначылі новага кіраўніка. Ім стаў Уладзімір Белавусаў, інфармуе прэс-служба канцэрна «Белдзяржхарчпром».

Уладзімір Белавусаў. Фото bgp.by
Апошнія паўгода Уладзімір Белавусаў працаваў намеснікам генеральнага дырэктара па рэалізацыі ААТ «Гродзенскі шклозавод». Да гэтага ён быў генеральным дырэктарам Гродзенскага лікёра-гарэлачнага завода. Таксама Уладзімір Белавусаў - чалец Гродзенскага гарадскога савета дэпутатаў па Віленскай выбарчай акрузе № 6.

Папярэдні генеральны дырэктар Скідальскага цукровага камбіната Дзмітрый Ягораў стаў фігурантам так званай «цукровай справы».

«Цукровая справа»

Кіраўнікі ўсіх цукровых заводаў краіны былі затрыманыя яшчэ ў канцы студзеня і зараз знаходзяцца ў СІЗА, піша t*t.by. Пад вартай апынуліся Дзмітрый Ягораў (Скідзельскі завод), Міхаіл Крыштаповіч (Гарадзейскі камбінат), Віктар Міронаў (Жабінкаўскі цукровы завод), Мікалай Пруднік (Слуцкі камбінат). Распачатыя крымінальныя справы па ч. 3 арт. 430 КК (Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры) і па ч. 2 арт. 431 (Дача хабару ў буйным памеры). Адным з фігурантаў «цукровай справы» таксама з’яўляецца былы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Уладзімір Ціхіня.

Чытайце таксама: Лукашэнка пра «цукровую справу»: Я сам сказаў вярнуць самалёт і дастаць іх адтуль

Паводле інфармацыі КДБ, прадпрыемствы адгружалі прадукцыю на экспарт Беларускай цукровай кампаніі, значная яго частка сыходзіла «падкантрольным пасярэднікам». Затым гэты ж цукар перапрадавалі даражэй на сваім жа рынку. Акрамя таго, выдаткі на вытворчасць павялічваліся за кошт продажу расійскім пасярэднікам ўпакоўкі па завышаным кошце. «Штогод сумы хабараў вылічаліся сотнямі тысяч долараў», — заявілі ў КДБ.

Чытайце таксама: «Трыццаць сёмы год ці што?» Што кажуць у Скідалі пра зьнікненьне дырэктара цукровага заводу

6 лютага стала вядома, што фігурантам «цукровай справы» ўжо прад’яўлена абвінавачанне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025