Міністэрства аховы здароўя апублікавала новую статыстыку па колькасці пацверджаных выпадкаў каранавіруса ў Беларусі.

У Беларусі па стане на 4 красавіка 2020 года на стацыянарным лячэнні з каранавіруснай інфекцыяй знаходзяцца 394 чалавекі. У часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме.

Пасля праходжання лячэння ачуняў 41 чалавек. Зарэгістравана 5 выпадкаў смерці пацыентаў, у якіх шматлікія хранічныя захворванні былі абцяжараны каранавіруснай інфекцыяй, паведамляе прэс-служба ведамства.

3 красавіка Мінздароўя падавала лічбу 351, 2 красавіка — 300. Такім чынам, рост за сёння склаў 25%, за учора — 17%. Гэта прыкладна адпавядае тэмпу распаўсюджвання інфекцыі на гэтым этапе эпідэміі ў іншых краінах, заўважыла n*.by.


У Мінску ад каранавіруса памёр 60-гадовы інжынер аднаго з сакрэтных прадпрыемстваў. У яго не было хранічных захворванняў

Гродзенскія актывісты раздалі паўтары тысячы масак медыкам