Рэзідэнт СЭЗ “Гроднаінвест” СТАА “Контэ Спа”, адзін з найбуйнейшых у СНД вытворцаў адзення, бялізны і панчошна-шкарпэткавых вырабаў, плануе перавесці частку прадпрыемства на вытворчасць медыцынскіх масак, паведамляецца на сайце СЭЗ, піша interfax.by.
“Меркаваная мера дазволіць прадпрыемству захаваць занятасць на вытворчасці і забяспечыць краіну дэфіцытным і неабходным таварам”, – дадалі там.
Паводле інфармацыі “Гроднаінвест”, раней аб выпуску медыцынскіх масак, прызначаных для папярэджання заражэння і распаўсюджвання інфекцый, якія перадаюцца паветрана-кропельным шляхам, паведаміў яшчэ адзін рэзідэнт СЭЗ – ТАА “МедЛен”.
СТАА “Контэ Спа” заснавана ў 1997 годзе, з 2008 года кампанія з’яўляецца рэзідэнтам СЭЗ “Гроднаінвест”. Геаграфія экспарту налічвае звыш 30 краін.


