Навіны

«Тэст на каранавірус не робяць. Кажуць, сімптомы іншыя». Пацыентка расказала, што адбываецца ў бальніцы № 2 у Гродне

У рэдакцыю Hrodna.life звярнулася чытачка, якая ў канцы сакавіка патрапіла ў пульманалагічнае адзяленне бальніцы № 2.

Жанчына кажа, што яе захворванне пачалося з казытання ў горле. Ніякіх іншых сімптомаў не было, таму Святлана (імя зменена па просьбе гераіні) падумала, што гэта алергія. Праз 3−4 дні з’явіўся сухі кашаль, але тэмпературы не было. Жанчына працягвала ўсё спісваць на алергію.

На той момант Святлана ўжо працавала на ўдалёнцы, таму спачатку не звярталася да дактароў.

Не магла зрабіць поўны ўдых

«Да 24 сакавіка апроч кашлю нічога не турбавала, пакуль не дайшло да таго, што я не магла зрабіць поўны ўдых, з’явіўся боль у грудной клетцы», — узгадвае Святлана.

Жанчына спужалася і звярнулася ў паліклініку.

«Яны мяне ўважліва аглядзелі і выказалі меркаванне, што ў мяне баляць мышцы з-за таго, што я шмат кашляю. Адправілі на звычайны аналіз крыві. Ён быў добрым, хоць у космас ляці. Назначылі нейкія прэпараты».

26 сакавіка Святлана зноў пайшла ў паліклініку, бо яе стан пагоршыўся, пачала падымацца тэмпература. 30-га яе паклалі ў бальніцу.

Большасць пацыентаў - сталыя людзі

Святлана сцвярджае, што па стане на 31 сакавіка ў пульманалагічным адзяленні было 60 чалавек. Апошняе вольнае месца ў ейнай палаце занялі 1 красавіка.

Паводле яе назіранняў, людзей маладога ўзросту амаль няма, людзей сярэдняга ўзросту таксама. Большасць пацыентаў - сталыя людзі. Шмат хто з іх ужо не ўпершыню трапляе ў пульмуналагічнае адзяленне.

«Страху і панікі няма, урачы паводзяць сабе спакойна, — кажа Святлана. — У мяне дыягназ — абструктыўны бранхіт з падазреннем на пнеўманію. Але на здымках пнеўманію не заўважылі».

«Медычны персанал ходзіць у масках і пальчатках, на ўваходзе ў бальніцы ёсць прапускны пункт, нават мужу са мной прайсці не далі. Дазваляюць прайсці сваякам толькі тых пацыентаў, каму патрэбна дапамога занесці рэчы. Унутры ўсё пастаянна апрацоўваюць, кварцуюць, паўсюль ёсць антысэптыкі. Адзінае, на што скардзіліся медсёстры — часам не хапае пальчатак і масак».

«Ну знойдуць у вас гэты вірус. І што?»

Святлана кажа, што нікому з тых, з кім яна сутыкалася ў адзяленні, тэсты на каранавірус не рабілі, хоць людзі прасілі гэта зрабіць. Яна дадае, што ў асабістых размовах персанал казаў, што некаторым тэсты ўсё ж рабілі, але ва ўсіх выпадках вынік быў адмоўны, бо нікога не перавозілі ў іншую ўстанову.

«Я папрасіла здаць тэст на каранавірус, але мне адмовілі. Спаслаліся на тое, што ў мяне зусім іншыя сімптомы і карціна непадобная да каранавіруса. Лекарка супакоіла і дадала: «Ну знойдуць у вас гэты вірус. І што? Лячэнне ўсё роўна будзе такім самым».

Супакойваюць, кажуць, што няма прычын хвалявацца. Маўляў, самі бычыце, што ніякага аўралу няма. Палаты не перапоўненыя, на калідорах ніхто не ляжыць".

Пры гэтым Святлана заўважае, што ад самага першага візіта ў паліклініку дактары пытаюць, ці не была яна за мяжой і ці не кантактавала з хворымі.

Святлана кажа, што па бальніцы ходзяць чуткі, быццам тэрапеўтычнае адзяленне часова перапрафіліруюць пад пульманалагічнае.

Святлана мяркуе, што гэта могуць зрабіць для таго, каб быў нейкі резев. Бо з таго, што яна бачыць і чуе на месцы, пакуль ажыятажу няма.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025