Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю па каранавірусе, адказваючы на пытанні журналістаў падчас рабочай паездкі ў Смалявіцкі раён, паведамляе ont.by.
Паводле апошніх звестак, у Беларусі 305 чалавек знаходзяцца на лячэнні (з іх толькі 16 на ШВЛ). Акрамя гэтага, 46 чалавек ужо выпісаныя.
На брыфінгу 3 красавіка Мінздароўя ўпершыню даў інфармацыю пра колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруса ў Беларусі па абласцях — 351, піша n*.by.
Гэта звесткі па стане на канец дня 2 красавіка. За суткі колькасць вырасла на 51.
1 — Брэсцкая вобласць,
2 — Магілёўская,
89 — Віцебская,
13 — Гомельская,
6 — Гродзенская,
190 — Мінск,
50 — Мінская вобласць.