Восьмага студзеня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падпісаў пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі з прадстаўнікамі Еўрапейскага саюза. Сёння дэпутаты ратыфікавалі доўгачаканае пагадненне, якое зніжае кошт візаў да 35 еўра, піша onliner.by. «За» прагаласаваў 101 дэпутат.

Канчаткова дамоўленасці могуць уступіць у сілу ў першы дзень другога месяца пасля даты паведамлення бакамі адзін аднаму аб завяршэнні працэдур ратыфікацыі. Гэта значыць, па сутнасці, кошт візаў можа зменшыцца да 35 еўра ўжо з 1 чэрвеня бягучага года.

Нагадаем, з 2 лютага ў сілу ўступілі змены ў Візавы кодэкс ЕС. З гэтага дня шэнгенскія візы для беларусаў каштуюць 80 еўра.


Польшча і Літва працягнулі рашэнне аб закрыцці межаў, а усіх з працоўнай візай чакае каранцін