У відэа гродзенцы пералічваюць існуючыя ў Беларусі праблемы і тыповыя адказы на іх пасіўнага грамадства. А затым заклікаюць «зрабіць хоць штосьці не для сябе». І стаць «пакаленнем, якое больш робіць, чым гаворыць».
— Сябры, мы вырашылі пашукаць новыя спосабы камунікацыі і запісалі маленькі ролік. Першы запускаем сёння. Калі дзяржава відавочна не спраўляецца з эпідэміяй, буйнога незалежнага бізнесу не засталося — спадзеў толькі на грамадства. Давайце аб’ядноўвацца, самаарганізоўвацца і змяняць наш край! Спадзяемся, што на канапе застануцца толькі тыя, каму трэба па медыцынскіх паказніках, — пішуць актывісты.
У каментарах актывісты заклікаюць дзяліцца ўражаннямі і спасылкамі на актуальныя каналы ўзаемадапамогі.