У клубе “Чеширская улыбка” ёсць некалькі фарматаў: гульні для пачаткоўцаў і гульнятэка з майстрам — гэта значыць, дасведчаным вядучым. Як правіла, гульнявы дзень каштуе 15 рублёў, але ёсць і бясплатныя дні.
– Настольныя гульні – гэта лепшы спосаб знайсці новых сяброў і праверыць старых на трываласць, — сцвярджаюць стваральнікі.
Настольныя гульні – гэта сапраўднае імерсіўнае шоу, якое дазволіць пражыць гісторыю. Таксама гэта развіццё софт-скілоў, памяці, каманднай працы і лідэрскіх якасцяў. Да таго ж, гульні зараз – гэта візуальнае мастацтва.
Калекцыю гульняў клуба можна паглядзець у яго сацсетках. Уладальнікі папярэджваюць аб правілах: трэба загадзя паведамляць пра няяўку, беражліва ставіцца да гульняў і маёмасці клуба, паважаць гульцоў і не жульнічаць.
Клуб працуе з чацвярга па нядзелю з 17.00 да 22.00. 17 верасня, 49а, офіс 48.
Чытайце таксама: Паглядзіце, якая прыгажосць! Гродзенка намалявала ілюстрацыі для новай настольнай гульні



