Не ўклаліся ў тэрміны, перабоі з гарачай вадой і брудныя пад’езды. З такімі прэтэнзіямі 30 сакавіка выйшлі ў свой двор жыхары вуліцы Гагарына. Яны выказалі незадаволенасць будаўнічым і гарадскім службам, якія робяць капрамонт іх дамоў.
Дамы №25 і №27 паставілі на капітальны рамонт у 2019 годзе. Скончыць яго павінны былі ў пачатку 2020 года, але з-за змен падрадных арганізацый і шэрагу іншых прычын тэрміны здачы былі ссунутыя.
«Які каранавірус? У нас тут рамонт не дарабілі, – распавядае адзін з жыхароў дома №27. – З-за гэтага ў нас ужо месяц па раніцах перабоі з гарачай вадой. Рамонт абяцалі скончыць у студзені. На дварэ ўжо красавік, але нічога не зроблена. Колькі часу гэта можа працягвацца?”
Ініцыятарамі сустрэчы з жыхарамі было гарадская ЖКГ і прадстаўнікі будаўнічай фірмы, якая зараз працуе на аб’ектах. Як аказалася, прычына зацягнутага рамонту – не толькі змена падрадчыка. Асноўная прычына – карэкціроўка праекта капрамонту дамоў канца 1950-х гадоў. Падчас работ у дамах ужо былі дэмантаваныя газавыя калонкі, іх замяняюць на індывідуальны цеплавы пункт. Цяпер жыхары дамоў не могуць прыйсці да адзінага меркавання па замене каналізацыі і электразабеспячэння.



