Фотаздымкі выклаў у сацыяльную сетку веласіпедыст і мастак з Гродзеншчыны Павел Казак, піша greenbelarus.info.
Журналісты партала знайшлі іх, блукаючы ў пошуках натхнення, і пацікавіліся, што суразмоўца думае аб спажыванні ў эпоху эпідэміі.
– Ці купляў ты грэчку і туалетную паперу?
– Так, але не ў аптовай колькасці. Думаю, закупкі надоўга – гэта нармальна і выгадна. Я назіраў за спажываннем ў краме побач – людзі сталі купляць толькі трохі больш. Няма такога, што ўсё раскупілі.
Вядома ж, Павел малюе не толькі грэчкай, на выставах бывалі яго фота- і мастацкія працы (@Doc24pk ў instagram).







