У Гродне паказалі, як будзе выглядаць новая гарадская скульптура на Савецкай — святы Губерт. Аўтар, Уладзімір Панцялееў, прадставіў Гродзенскай абласной мастацка-экспертнай радзе мяккую мадэль скульптуры. Яе плануюць паставіць каля будынку Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў на месцы помніка турысту, які быў тут раней.

Якім будзе святы Губерт? У Гродне паказалі мяккую мадэль новай гарадской скульптуры

Як распавёў скульптар Уладзімір Панцялееў тэлеканалу «Гродно Плюс», ідэя з’явілася ўжо даўно, а зараз прадставіўся выпадак рэалізаваць яе ў рамках падрыхтоўкі да Фестывалю нацыянальных культур.

Якім будзе святы Губерт? У Гродне паказалі мяккую мадэль новай гарадской скульптуры
Скульптар Уладзімір Панцялееў, аўтар працы
Марына Загідуліна, старшыня Гродзенскага абласнога мастацка-экспертнага савета па манументальным мастацтве, распавяла, што калі ў савета будзе шмат заўваг да працы, яе будуць разглядаць да таго моманту, калі савет палічыць, што гэта ўсё гарманічна, а скульптура добра ўпісваецца ў навакольнае асяроддзе. Пакуль радыкальных заўваг не было.

Мяркуюць, што скульптура зойме сваё месца да пачатку лета. Помнік будзе каля трох з паловай метраў, яго вырабяць з граніту і бронзы.