Праходжанне планавых медаглядаў ў Беларусі паставілі на паўзу. Гэта рашэнне Міністэрства аховы здароўя, сообщает ont.by, звязана з эпідэміялагічнай сітуацыяй.

Загад уступіў у сілу і будзе дзейнічаць да 20 красавіка. Усе паліклінікі праінфармаваныя.

Медагляды пры працаўладкаванні праводзіцца будуць, часовае прыпыненне тычыцца менавіта перыядычных медаглядаў, піша 1reg.by. Адпаведныя распараджэнні будуць разасланыя кіраўнікам арганізацый, каб яны часова не адпраўлялі людзей на перыядычны медагляд.

Паліклінікі Беларусі часова перасталі праводзіць планавыя медагляды

Таксама на ўваходзе ў паліклініку будзе знаходзіцца медработнік, каб накіроўваць людзей з падвышанай тэмпературай да тэрапеўта. Картку будуць прыносіць у кабінет, пацыенту з тэмпературай не трэба будзе стаяць у чарзе ў рэгістратуры.

Такія меры прафілактыкі будуць уводзіцца і ў іншых рэгіёнах краіны.