Новую дарогу ад Вішняўца да маста будуць будаваць не так, як планавалі

Калі пачыналася рэканструкцыя чыгуначнага моста пад аўтамабільны, то чакалася, што ад яго дарогу будуць будаваць да скрыжавання з вуліцай Паўднёвая. Але ў сярэдзіне мінулага лета план быў перагледжаны, бо ў выпадку яго рэалізацыі праз спальны раён накіраваўся б занадта шчыльны паток транзітнага транспарту ў напрамку Альшанкі.

«АўтаГродна» даведаўся, як менавіта пракладуць дарогу. Новы план быў узгоднены на гэтым тыдні.

— Каб не перагрузіць у будучыні вуліцу Паўднёвую трафікам, з лета 2019 выбіралі і ўзгаднялі новы маршрут дарогі. На сённяшні дзень узгоднены варыянт, вядуцца праектныя работы. Дарога ад былога чыгуначнага маста пройдзе міма Пагаран і выйдзе да АЗС № 72 Беларуснафта, — распавёў «АўтаГродна» прадстаўнік «Гроднагіпразема».

Як стала вядома «АўтаГродна», паблізу АЗС № 72 ля Пагаран будзе пабудавана двухузроўневая развязка з кальцом на ніжнім узроўні. Па такім жа прынцыпе арганізавана развязка каля Шчучына. А менавіта, пры руху з боку новага маста, асноўны паток транспарту будзе накіраваны на другі ўзровень развязкі праз пуцеправод у бок Гібуліч. Кірунак «Янкі Купалы-Гібулічы» становіцца другарадным і будзе арганізаваны праз кальцо на ніжнім узроўні. Так, патокі з боку праспекта будуць накіраваныя праз кальцо на ніжнім узроўні, затым на дублёры ўздоўж пуцеправода і толькі затым на аб’язную дарогу. Выезд і ўезд у мікрараён Пагараны таксама будзе арганізаваны праз кальцо і дублёр.

Як менавіта пройдзе дарога, можна ўбачыць на афіцыйным канале «Гроднагіпразема»:

Як бачыце, на палях грэйдэрам ужо адзначаны левы і правы контуры дарогі. Гэта зроблена для таго, каб тэрыторыю будучай дарогі не засеялі, бо як толькі будуць скончаныя праектныя работы, пачнецца будаўніцтва.

Нагадаем, першапачаткова меркавалася, што новая дарога ад вуліцы Паўднёвай пройдзе так:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025