Фота: pixabay.com
У Гродне махляркі пад выглядам работніц паліклінікі прадалі пенсіянеру пасцельную бялізну па кошце ў 100 разоў даражэйшым за сапраўдны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў групе інфармацыі і грамадскіх сувязяў Кастрычніцкага РАУС Гродна.
Невядомыя жанчыны прыйшлі ў дом да 80-гадовага пенсіянера. Яны распавялі, што прынеслі яму спецыяльную лячэбную пасцельную бялізну. Пенсіянер паверыў ім і заплаціў за камплект Br 1,35 тыс.
«У той жа дзень ветэран працы звярнуўся да праваахоўнікаў. Высветлілася, што рэальны кошт набытага камплекты ўсяго Br14», — распавялі ў міліцыі. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па артыкуле «Махлярства». Пакуль выявіць асобы жанчын не ўдалося. У міліцыі яшчэ раз нагадалі аб неабходнасці растлумачваць пажылым сваякам правілы бяспекі.
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…