У Гродне знізілі арэндную плату для турфірм, арыентаваных на ўязны турызм, а таксама прапрацоўваюць магчымасці падтрымкі хостэлаў і гатэляў. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік аддзела спорту і турызму гарвыканкама Яўген Ародзь.

Рашэннем гарвыканкама ад 27 сакавіка прадугледжана зніжэнне каэфіцыентаў арэнднай платы для турфірм, арыентаваных на ўязны турызм і працу з бязвізавымі турыстамі, якія арандуюць памяшканні ў аб’ектах камунальнай уласнасці.

Усяго ў горадзе дзевяць такіх арганізацый. Каэфіцыенты зніжаны да максімальна магчымага ўзроўню. У кожным выпадку рашэнне прымалася індывідуальна. Рашэнне гарвыканкама ўступіць у сілу з 1 красавіка. Тэрмін дзеяння — тры месяцы. Пры неабходнасці яго падоўжаць.

Яшчэ 14 турфірмаў арандуюць плошчы камерцыйнай нерухомасці. Уласнікам гэтых будынкаў накіравана хадайніцтва за подпісам старшыні Гродзенскага гарвыканкама з просьбай разгледзець магчымасць зніжэння арэнднай платы. Зараз у Гродне прапрацоўваецца пытанне падтрымкі хостэлаў, гатэляў і аб’ектаў гандлю. Як іх падтрымаюць, пакуль невядома.

«Ситуацию, в которой оказался бизнес, в расчет не берут». Кафе в Гродно в два раза подняли арендную плату