У ноч з 28 на 29 сакавіка 2020 года ў 2 гадзіны ночы Еўразвяз перавёў стрэлкі гадзін на 1 гадзіну наперад. Пераход на летні перыяд зраўняў час у Беларусі і Літве, а з паміж Польшчай і Беларуссю цяпер розніца па часе складае 1 гадзіну, замест дзвюх зімой, паведамляе euroby.info.
Чакаецца, што ўвосень 2020 стрэлкі ў Еўрасаюзе перавядуць на зімовы час, а ў сакавіку 2021 многія краіны апошні раз пяройдуць на летні і пакінуць яго ўжо нязменным.
Палякі і літоўцы, як і большасць еўрапейцаў, выказваюцца за пераход на пастаянны летні час без сезоннага пераводу стрэлак гадзіннікаў на зімовы, бо гэта ўжо дзейнічае ў Беларусі. У гэтым выпадку цэлы год паміж Польшчай і Беларуссю захаваецца розніца ў 1 гадзіну, а з Літвой у Беларусі будзе аднолькавы час.