Скрыны і відэа даслалі Onliner.by адразу некалькі чытачоў. «Убачыў у інсце, як едзе мікрааўтобус, а перад ім бяжыць каля 10-15 аленяў або казуль (не разбіраюся). Па-простаму кажучы, кіроўца ганяе аленяў па полі. Усё знята з салона аўто, – піша малады чалавек, якога абурыла ўбачанае. – Я зрабіў некалькі скрыншотаў, так як, хутчэй за ўсё, відэа будзе выдаленае. У жывёл стрэс напэўна. Ды і на ўсеагульны агляд такое паказваць – падобна да прапаганды гвалту над жывёламі». Трэба адзначыць, што на момант публікацыі навіны відэа ўсё яшчэ знаходзіцца ў сторыз дзяўчыны, якая запускала іх.

https://youtu.be/tu4Iu_bk7Ks