Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі з 27 сакавіка патрабуе ўвесці забарону на дыскатэкі і кальяны.
У прыватнасці, у дакуменце гаворыцца аб патрабаванні:
- Прыпыніць дзейнасць дыскатэк у начных клубах і іншых аналагічных аб’ектах з 23: 00.
- Увесці забарону на курэнне кальянаў у аб’ектах грамадскага харчавання (рэстараны, бары, кафэ і інш.).
Патрабаванне актуальна «да асобага распараджэння».
Такія меры прынялі з мэтай мінімізацыі рызыкі ўзнікнення і распаўсюджвання каранавірусу на аснове Закона РБ «Аб санітарна-эпідымічным дабрабыце насельніцтва». Аб прынятых мерах прафілактыкі ўстановы павінны паведаміць цэнтру да 31 сакавіка.