Анлайн майстар-клас “Як адкрываць гісторыю праз вусныя ўспаміны” правядзе 2 красавіка журналіст Руслан Кулевіч. Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Каб далучыцца да сустрэчы патрэбна рэгістрацыя.
Раней майстар-клас планавалася правесці ў афлайне. Змены ў форме і часе правядзення звязаны з небяспекай распаўсюду віруснай інфекцыі. Сустрэча анлайн пройдзе 2 красавіка, ад 19.00 да 20.30.
Удзельнікі анлайн-занятку атрымаюць магчымасць у рэжыме рэальнага часу назіраць, як Руслан працуе з вядомым гродзенскім старажылам, арганізатарам прыватнага музею гарадскога побыту Янушам Парулісам. Таксама будзе магчымасць задаць пытанні вядоўцу і яго герою.
Чытай яшчэ: “Навошта цыгарэты, каб не кава?” Пра шкодныя радасці жыцця раскажа выстава ў музеі Паруліса
Удзельнікам майстар-класа можа стаць любы ахвотны, незалежна ад узросту і месца жыхарства. Калі вас цікавіць жывая гісторыя Гродна і яго жыхароў – далучайцеся. Вы навучыцеся збіраць і сістэматызаваць успаміны і асабістыя гісторыі сваіх блізкіх, старажылаў ды іншых цікавых людзей.
Пазней удзельнікі майстар-класа змогуць далучыцца да праекта Руслана па зборы ўспамінаў жыхароў пасляваеннага Гродна.
Чытай яшчэ: “Хто нас, пенсіянераў, ведаў? А ён зрабіў нас героямі”. У Гродне прадставілі новую кнігу Руслана Кулевіча
Удзел у майстар-класе бясплатны дзякуючы падтрымцы партнёраў рэдакцыі студыі камп’ютарнага дызайну Іквадарт.
Чытай яшчэ: Журналісты і ІТ-шнікі з Гродна прыдумалі камп’ютарную гульню, каб правільна сартаваць смецце
Арганізацыйную і метадычную падтрымку мерапрыемства забяспечыла “Навучальна-практычная установа “Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў “Медыятрэнер”. Да іх таксама можна звяртацца па арганізацыі разнастайных адукацыйных курсаў і лекцый і ўдзеле ў падобных мерапрыемствах.


