Падапечныя Ігара Кавалевіча абыгралі “Віцебск” – 2:0. Матч праходзіў у Гродне 29 сакавіка.

Назіраць за гульнёй супернікаў на гродзенскі стадыён прыйшло ўсяго некалькі сотняў чалавек. На такую нізкую наведвальнасць сустрэчы паўплывала пандэмія каранавіруса. Беларусь, сёння адзіная краіна ў Еўропе, дзе яшчэ праводзяць нацыянальны чэмпіянат па футболе.

Свае галы “Нёман” забіваў пасля перапынку. Спачатку армянскі легіянер гродзенцаў Кадымян на 51-й хвіліне скарыстаўся памылкай суперніка і моцным ударам патрапіў у вароты “паўночнікаў”, а праз 7 хвілін ужо грузінскі абаронца Кантарыя павялічыў лік у матчы. Ён рэалізаваў адзінаццаціметровы ўдар.

У выніку ўпэўненая перамога “Нёмана” і першыя тры ачкі ў чэмпіянаце.

“Неман” – “Віцебск” – 2:0

Пасля двух тураў гродзенцы займаюць 7-е месца ў турнірнай табліцы. Свой наступны матч “Нёман” правядзе 4 красавіка ў Салігорску, дзе сустрэнецца з “Шахцёрам”.