Увечары 25 сакавіка на вуліцы Савецкай піраты напалі на мінака і забралі яго дзяўчыну. Мужчыну прыйшлося ўступіць у бой з трыма злыднямі, каб вызваліць каханую і завалодаць куфарам скарбаў. Такую легенду прыдумаў гродзенец Аляксей, каб зрабіць прапанову сваёй дзяўчыне Маргарыце.
Аляксей і Маргарыта сустракаюцца чатыры гады. Дзяўчына была здзіўленая таму, як была зроблена прапанова, і сказала «так».