У лютым на вуліцы Ціміразева адкрыўся квэструм «Амрыта». Гэта самы маштабны квэст у Гродне — ён складаецца з пяці пакояў.

Квэст прызначаны для людзей ад 15 гадоў. Ён пераносіць гульцоў у 18 стагоддзе.

«Пакуль наш квэст для дарослых, для дзяцей мы распрацоўваем спецыяльную праграму, — распавядае адзін са стваральнікаў квеструма Уладзіслаў Лех. — Квэст распавядае гісторыю чарнакніжніка, які жыў у 18 стагоддзі. Ён быў апантаны стварэннем эліксіра неўміручасці. Паводле легенды, у яго доме схаваныя таемныя памяшканні, дзе ён праводзіў свае эксперыменты. Задача гульцоў - выканаць заданні і ўзнавіць той самы эліксір. Ён дапаможа гульцам выбрацца з пакояў».

Квеструм знаходзіцца: вул. Ціміразева, 37 (уваход з тарца)

Якія яшчэ квэструмы ёсць у Гродне?

Сёння ў Гродне працуе 6 квэструмаў. Акрамя квэста «Амрыта» гэта:

Квэст «Скарб Цёмнага братэрства», вул. Васілька, 34
Квэст «Пакой колеру Бургундый II», вул. Вялікая Траецкая, 46
Квэст «Агент», вул. Дзяржынскага, 84а
Квэст «Прывідны бункер», вул. Замкавая, 4
Квэст «Зомбі-апакаліпсіс», вул. Замкавая, 4

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life

Рэпарцёр, фатограф, краязнаўца. Самы хуткі журналіст Гродна на ровары. Руслана і яго ровар ведаюць многія гараджане: ад чыноўнікаў да бамжоў. Падчас службы ў войску быў разведчыкам, а цяпер даказвае, што выведнік былым не бывае. Працуе ў Hrodna.life з 2013 года, калі сайт яшчэ працаваў пад брэндам «Твой стыль». У канцы 2018 выдаў кнігу «Горад адзін, успаміны розныя», дзе сабраў успаміны гродзенцаў пра 1930−40-я гады.