Паводле інфармацыі Hrodna.life сёмы паўфінальны матч паміж “Нёманам” і “Шахцёрам” 24 сакавіка маглі правесці пры пустых трыбунах. У выніку ў рамках засцярогі з-за пандэміі каранавіруса было вырашана перад гульнёй праверыць заўзятарам тэмпературу і раздаць усім ахоўныя маскі.

Гэта было асноўнай умовай, пры якой мог прайсці матч у гродзенскім лядовым. У выніку хакейны “Нёман” сумесна з абласным цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі раздаў больш за 2000 ахоўных масак заўзятарам. Медыкі выбарачна правяралі тэмпературу ў наведвальнікаў матчу.

Гульню “Нёмана” і “Шахцёра” ў гродзенскім лядовым палацы наведала 2427 гледачоў. Але толькі некалькі дзесяткаў падчас матчу скарысталіся ахоўнымі маскамі.
Матч "Нёман" - "Шахцёр" маглі правесці пры пустых трыбунах Матч "Нёман" - "Шахцёр" маглі правесці пры пустых трыбунах Матч "Нёман" - "Шахцёр" маглі правесці пры пустых трыбунах Матч "Нёман" - "Шахцёр" маглі правесці пры пустых трыбунах Матч "Нёман" - "Шахцёр" маглі правесці пры пустых трыбунахМатч "Нёман" - "Шахцёр" маглі правесці пры пустых трыбунах

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]