Фота з "Фэсту экскурсаводаў" ў 2016 годзе. Праводзiць экскурсiю Андрэй Чарнякевiч
Арганізатары штогадовага Фэста экскурсаводаў прынялі рашэнне перанесці сёлетні фэст з красавіка на восень. Бескаштоўныя экскурсіі меліся адбыцца ў межах святкавання Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцінаў (18 красавіка).
Адзінаццаты Фэст экскурсаводаў быў запланаваны на 25−26 красавіка. У сувязі з неспрыяльным санітарна-эпідэміалагічным становішчам у свеце і Беларусі, яго вырашылі перанесці на 19−20 верасня, расказалі Hrodna.life арганізатары.
Рэгістраваць свае маршруты, планаваць удзел у Фэсце, а таксама сачыць за навінамі арганізатары можна на сайце https://festguides.by. На дадатковыя пытанні адкажа каардынатар па Гродзенскай вобласці Міхась Нарынкевіч (+375 297 173 836), таксама яму можна пісаць у сацсеткі.
Экскурсіі ў межах Фэста экскурсаводаў могуць праводзіць экскурсаводы, выкладчыкі, краязнаўцы, даследчыкі, усе зацікаўленыя гісторыяй, культурай і прыродай роднага краю. Экскурсійнымі аб’ектамі Фэста могуць быць гістарычныя мясціны, храмы, прадпрыемствы, помнікі прыроды, музеі, бібліятэкі — усё, што вы любіце, ведаеце, у папулярызацыі і захаванні чаго вы зацікаўлены.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…