24 савіка хакеісты «Нёмана» прайгралі на сваёй пляцоўцы ў сёмым матчы паўфінальнай серыі салігорскаму «Шахцёру» — 0:1. Такім чынам гродзенцы страцілі шанцы на працяг барацьбы і прапусцілі «кратоў» у фінал розыграшу.
Пераможную шайбу закінуў Камбовіч ў сярэдзіне трэцяга перыяду. Падапечныя Сяргея Пушкова ў чарговы раз не здолелі распячатаць вароты галкіпера «Шахцёра» Малюціна. У гэтай серыі ён чатыры разы пакідаў свае вароты ў недатыкальнасці.
«Нёман» — «Шахцёр» — 0:1 (0:0, 0:0, 0:1)
0:1 — 48:54 Камбовіч (Жыдкіх, Станкевіч),
У фінале «Шахцёр» сустрэнецца з «Юнацтвам». Першая гульня пройдзе 27 сакавіка на «Чыжоўка-Арэне». Для «Нёмана» сезон ужо скончаны.