24 сакавіка з гродзенскай інфекцыйнай бальніцы выпісалі 17 пацыентаў. Гэта кантакты першага ўзроўню, якія паступілі ў стацыянар пасля лабараторнага пацверджання каранавіруса ў жанчыны, якая 9 сакавіка прыбыла з Італіі. Паўторныя тэсты на Covid-19 у іх паказалі адмоўныя вынікі. Заўтра плануюць выпісаць яшчэ некалькі чалавек, паведамляе grodnonews.by.
На сённяшні дзень у абласной інфекцыйнай бальніцы знаходзяцца 26 пацыентаў. Дваццаць пяць з іх прыбылі з краін з цяжкай эпідымічнай сітуацыяй і шпіталізаваныя з сімптомамі рэспіраторнай інфекцыі. Чацвёра з якіх — за апошнія суткі.
Ва ўсіх забраны матэрыял для даследавання на каранавірусную інфекцыю і іншыя вірусы, у тым ліку грып. Атрыманы першыя вынікі даследаванняў на каранавірус 21 чалавека — яны адмоўныя. Лекары чакаюць вынікаў даследавання паўторных мазкоў, якія ў якасці кантролю бяруцца на 13−14 суткі.
Што з гродзенкай з каранавірусам?
У ліку пацыентаў інфекцыйнай бальніцы застаецца гродзенка, у якой каранавірусная інфекцыя пацверджана лабараторна. Пацыентка з сімптомамі пнеўманіі была пераведзена ў рэанімацыйнае аддзяленне. Лекары кажуць, што рашэнне было прынята не ў сувязі з цяжарам стану, а з-за магчымых ускладненняў. У цэлым яе стан ацэньваецца спецыялістамі як стабільны са станоўчай дынамікай. Атрыманы паўторны адмоўны мазок на каранавірусную інфекцыю.
Наколькі гатова бальніца?
Месцаў у шпіталі хапае і для прыёму пацыентаў з сімптомамі каранавіруса, і для аказання спецыялізаванай дапамогі. Кажуць, сродкаў індывідуальнай абароны таксама хапае — спецыяльных абарончых касцюмаў, масак, рэспіратараў. Ёсць ўвесь спектр антыбактэрыйных і супрацьвірусных прэпаратаў, іншых лекаў, якія будуць выкарыстаныя пры лячэнні пацыентаў. Інвентарызацыя праводзіцца штодня, запас папаўняецца рэгулярна.