У Навагрудку ўмацуюць схілы, у Гальшанах ствараюць музей. Што з музеямі ў вобласці?

У Навагрудку ўмацуюць схілы, у Гальшанах і Гродне прадставяць новыя музейныя экспазіцыі. Пра тое, якія працы праводзяцца на замках рэгіёну, карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.

У Навагрудку сёлета працягнуцца работы па ўмацаванні схілу замкавай гары. Распрацоўваюць праектна-каштарысную дакументацыю па ўладкаванні водаадвода з тэрыторыі дзяцінца і кансервацыі руін вежаў Дазорнай, Пасадскай і Уваходнай з частковым аднаўленнем фартыфікацыйных сцен дзяцінца. Плануецца перадача дакументацыі на экспертызу.

На правядзенне работ у гэтым годзе прадугледжаны сродкі ў Дзяржаўнай і абласной інвестыцыйных праграмах, а таксама ў дзяржпраграме «Культура Беларусі» на 2016−2020 гады.

Працягваецца кансервацыя з частковай рэстаўрацыяй і ў былым замку Сапегаў у Гальшанах. У прыватнасці, вядуцца супрацьаварыйныя работы па ўмацаванні сцен, якія прымыкаюць да Паўночнага корпуса. Працуюць будаўнікі і ўнутры Паўночнай вежы, дзе размесціцца музейная экспазіцыя. Яна будзе прысвечана гісторыі будаўніцтва замка, яго архітэктурным асаблівасцям, побыце уладальнікаў. У экспазіцыі будуць прадстаўлены археалагічныя прадметы, знойдзеныя падчас работ на тэрыторыі замка. У музеі раскажуць і пра перспектывы рэканструкцыі замка, аднаўлення навакольнага ландшафту.

Таксама актывізаваліся работы на Старым замку ў Гродне. Напрыклад, нядаўна быў усталяваны новы купал на Уязную вежу. «Вядзецца ўнутранае аздабленне памяшканняў. Пры надыходзе спрыяльных умоў надвор’я будзе працягнута нанясенне сграфіта», — адзначылі ва ўпраўленні культуры аблвыканкама. ААТ «Гроднажылбуд» абвешчаныя працэдуры закупак па выбары падрадных арганізацый для вырабу элементаў інтэр'ераў: жывапісу, металічных і драўляных вырабаў, ляпніны. Спецыялісты праектнага філіяла ААТ «Белрэстаўрацыя» распрацоўваюць тэхнічныя заданні на выраб керамічных вырабаў.

На купал уязной вежы Старога замка паставілі шпіль

Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем вядзецца праца па пабудове экспазіцыі 1-й чаргі Старога замка. У ёй плануецца распавесці гісторыю забудовы Замкавай гары ў Гродне, пра тое, як выглядаў Гродзенскі дзяцінец ў ХІІ-ХІІІ стагоддзях. Будзе раскрыта тэма Гродна ў барацьбе з крыжакамі ў XIII-XV стагоддзях. Частка экспазіцыі будзе прысвечана каралю Рэчы Паспалітай Стэфану Баторыю.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024