У ГрДУ імя Янкі Купалы і ГрДМУ праводзяць прафілактыку па распаўсюджванні каранавіруса, паведамляе grodnonews.by.
Пакуль праводзяць у асноўным практычныя і лабараторныя заняткі. Лекцыйныя заняткі для патокаў звыш 50 чалавек праводзяць дыстанцыйна або пераносяць. Перанеслі і правядзенне спартыўных і культурна-масавых мерапрыемстваў.
У навучальных карпусах і інтэрнатах універсітэта абмежавалі наведванне. Там жа ўсталявалі дазатары з антысэптыкам. Для навучальных карпусоў закуплены рэцыркулятары паветра. Праводзіцца маніторынг здароўя студэнтаў. Студэнтаў і супрацоўнікаў праінфармавалі аб мерах прафілактыкі і распавялі, куды звяртацца ў выпадку нядужання.
C панядзелка зменяць час пачатку заняткаў ва універсітэце: да заняткаў студэнты будуць прыступаць ў 10.05. У ГрДМУ пачатак заняткаў таксама перанеслі - на 9.00. Гэта тлумачаць разгрузкай грамадскага транспарту, што важна ў прафілактыцы па сітуацыі з каранавірусам.
Яшчэ раней у ГрДМУ адмянілі заняткі на базе абласной інфекцыйнай бальніцы. У іншых клініках абласнога цэнтра, на якіх грунтуюцца кафедры, заняткі праводзяцца, але толькі ў навучальных пакоях. У палаты да пацыентаў студэнты не заходзяць. Заняткі скарочаныя па працягласці. Частка лекцый перанесена ў разрад самастойнай кантраляванай працы. Пераносіцца і правядзенне ва універсітэце дня адчыненых дзвярэй.
У навагрудскім касцёле Арханёла Міхаіла 27 красавіка ўрачыста адкрылі крыпту імя cвятога Дамініка і біскупа…
Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…
Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…
Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…
Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…
Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…