Навіны

Футбольны «Нёман» стартаваў з паразы ў чэмпіянаце Беларусі

У Мінску 21 сакавіка матчам супраць «Іслачы» гродзенскі «Нёман» стартаваў у чэмпіянаце Беларусі па футболе. Каманда Ігара Кавалевіча саступіла гаспадарам у самай канцоўцы сустрэчы.

У першым матчы сезону «Нёман» выйшаў на гульню супраць «Іслачы» наступным складам: Дудар, Кантарыя, Слабашэвіч, Коваль, Якімаў, Ляшко, Стойкавіч, Кадымян, Лягчылін і Марушыч. У параўнанні з мінулым сезонам у старце гродзенскай каманды з’явіліся чатыры новых футбаліста.

«Нёман» добра правёў першы адрэзак матчу: упэўненая абарона і вастрыня ў нападзе былі прыкметныя ў гульні гродзенцаў, але шматлікія фалы на давалі камандам нармальна гуляць. На 43-й хвіліне нападнік «Нёмана» Марушыч атрымаў другую жоўтую картку за фол супраць суперніка і быў выдалены з поля.

Нягледзячы на страту форварда, у самым канцы першага тайма Андрэй Якімаў мог вывесці гродзенцаў наперад, але мяч пасля стандарту трапіў у перакладзіну.

У другім тайме больш актыўна выглядалі ўжо гаспадары. У меншасці «Нёман» добра трымаўся і нават спрабаваў ствараць вастрыню каля варот «Іслачы». Але ў канцоўцы сустрэчы гаспадары ўсё ж такі даціснулі гасцей. На 88-й хвіліне Янсане з-за межаў штрафной паразіў вароты гродзенцаў. Гэты гол і стаў пераможным для «Іслачы».

«Іслач» (Мінскі р-ён) — «Нёман» (Гродна) — 1:0

Галы: 1:0 — Янсане (88, пас — Януш).

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля матчу:

— Добры матч. Нам супрацьстаяла добрая каманда. План на гульню мы па вялікім рахунку выканалі. Суддзя гульню зламаў. Ні за што пакідаць каманду ўдзесяцёх… Ёсць розныя трактоўкі правілаў. Двайныя, а ў гэтага суддзі патройныя стандарты. Нічога не зробіш. Не хапіла крыху на канцоўку. Не датрывалі. Хоць, калі яшчэ на поле быў Кадымян, у нас атрымліваліся і ў меншасці добрыя атакі. Але ён яшчэ не гатовы гуляць 90 хвілін. Хацелі ўзмацніць абарону і знялі яго з гульні, але, можа быць, і абарону не ўзмацнілі, і наперадзе менш стала атрымлівацца. Да хлопцаў прэтэнзій няма. Гуляючы з добрай камандай, паказалі што маглі.

Свой наступны матч «Нёман» правядзе ў Гродне 29 сакавіка і будзе прымаць «Віцебск», які ў першым туры аказаўся мацнейшым за «Гарадзею».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025