Прадстаўнікі грамадскіх і палітычных арганізацый Гродна 18 сакавіка прынялі маніфест да ўдзельнікаў праймерыз па вылучэнні адзінага кандыдата на выбары прэзідэнта Беларусі ад дэмакратычных сіл.
Апошні этап праймерыз прайшоў 17 сакавіка ў Баранавічах. Да Гродна прэтэндэнты на адзінага кандыдата так і не даехалі. Праймерыз былі спынены па прычыне каранавіруса і шэрагу іншых пытанняў.
Вадзім Саранчукоў:
— Я ў апазіцыі з 1996 года і гэта больш за палову майго жыцця. Гэта шлях, на якім я бачыў безліч сварак, найперш абумоўленых амбіцыямі асобаў. Мы ў Гродне навучыліся ставіць інтарэсы справы вышэй за асабістыя і працаваць разам. Калі камусьці трэба тренінг на гэту тэму — любы сябар гродзенскай каманды можа яго правесці. Пасыл сёння вельмі просты: фронт барацьбы павінен быць адзіным і непахісным. Мы павінны нарэшце навучыцца верыць і давяраць адзін адному. Альбо трэба перастаць дурыць галовы майму народу і дарагім мне людзям.
Сяргей Верамеенка:
— Супольныя і злажаныя дзеянні дэмакратычных сіл Беларусі гродзенскія актывісты лічаць неабходнай умовай для далейшага паспяховага ўдзелу ў кампаніі 2020. Працэс праймерыз, ініцыяваны кіраўнікамі палітычных партый, мусіць з’ядноўваць, а не раструшчваць дэмакратаў. На дадзены момант у праймерыз абвешчаны перапынак да траўня. Лічым, што два месяцы — дастатковы адрэзак часу, каб улагодзіць усе спрэчныя пытанні і працягнуць рэалізацыю першапачаткова азначаных задач.
Лічым адзінства дэмакратычных сілаў неабходнай умовай эфектыўнай працы ў электаральнай кампаніі 2020. Удзел гарадзенскага актыву ў кампаніі лічым мэтазгодным пры выкананні наступных патрабаванняў:
— Вяртанне ў праймерыз усіх папярэдніх удзельнікаў
— Выкананне ўсіх папярэдніх дамоўленасцяў
— Адпаведнасці працэдуры дэмакратычнаму духу
— Увядзенне мараторыя на ўзаемную крытыку паміж прэтэндэнтамі
Прапануем выкарыстаць вымушаны перапынак для вырашэння азначаных пытанняў. У адваротным выпадку разглядаем магчымасць устрымацца ад удзелу ў кампаніі 2020.
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…
У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…
Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…
Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…
Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…