На вуліцы 1 Мая ў Гродне з’явяцца два будынкі: адзін ужо будуюць, другі абмяркоўваюць

У цэнтры Гродна на вуліцы 1 Мая хутка з’явяцца два жылыя шматкватэрныя дамы. Адзін недалёка ад гіпермаркета «Еўраопт» ужо будуецца, другі збіраюцца ўзвесці побач з лютэранскай кірхай, цяпер ідуць грамадскія абмеркаванні.

Першы дом будуецца на пляцоўцы паміж дзіцячым садком № 51 і крамай адзення «Купалінка» каля «Еўраопта». Будаўнічыя працы толькі пачаліся, пакуль капаюць катлаван. Як паведамляе vgr.by, замоўца — гродзенскі бізнесовец. Будынак будзе трохпавярховым на 12 кватэр, дабудаваць яго плануюць да канца 2020 года.

Другі будынак будзе размяшчацца па вул. Акадэмічнай, 14 і вул. 1 Мая, 18. Зараз там стаяць драўляныя гаспадарчыя пабудовы, якія жыхары суседніх дамоў выкарыстоўваюць як каморкі, і расце каля 10 дрэў.

Дом таксама будзе трохпавярховым на 12 кватэр, са скатным простакутным дахам, з падвалам і мансардай. Запланаваныя тэрміны будаўніцтва — 2020−2021 гады, замоўца — ТАА «Горбудінжынірынг». Грамадскія абмеркаванні працягнуцца да 14 красавіка, падрабязную інфармацыю размястілі на сайце гарвыканкама.

Падвал будынка будуць здаваць у арэнду пад гандаль, побач будзе паркоўка. Паводле праекта, будынак будзе мець сучасны стылевы кірунак, не звязаны непасрэдна з гістарычнай архітэктурай, але будзе ўлічваць архітэктурныя стылі гістарычнай забудовы, якая захавалася.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025