Навіны

Участак з відам на замкі: навошта на Леванабярэжнай спілавалі старыя таполі?

У рэдакцыю Hrodna.life звярнулася чытачка Ларыса, якая была абураная тым, што ад дрэў на Леванабярэжнай засталіся толькі «слупкі». Аказваецца, таполі прыбралі па просьбе жыхароў вуліцы.

— З жахам убачыла ссечаныя дрэвы недалёка ад пляцоўкі, дзе цеплаход прычальвае. Яны былі бліжэй да дамоў на горцы. Вельмі тоўстыя, зусім здаровыя дрэвы. Гэта бачна па слупках, якія пакінулі. Пляцоўку для чагосьці чысцяць? Яны гэтай пляцоўцы не перашкаджалі… І так горад усё больш губляе зеляніны з кожным годам, — распавяла Ларыса.

Паводле інфармацыі Hrodna.life, таполі на Леванабярэжнай падразалі супрацоўнікі Гродназелянбуда. Работнікі дзяржаўнай арганізацыі спасылаюцца на санітарную абрэзку і просьбу жыхароў вуліцы — дрэвы загароджвалі святло. У Гродназелянбудзе паабяцалі, што таполі ад такой абрэзкі не пацерпяць і далей будуць расці.


Чытайце таксама: Деревья опять обрезают под ноль. Что говорят ботаники и ЖКХ?

Усё дзеля віду на замкі?

Жыхары вуліцы Чырвонапартызанскай распавялі, што ў канцы 2019 года на іх вуліцы адна сям’я набыла дом з відам на гродзенскія замкі. Якраз на горцы, дзе побач раслі дрэвы. Новаму ўласніку дазволілі знесці стары дом для будучага будаўніцтва. Яго знеслі ў пачатку сакавіка, а разам з ім абрэзалі і старыя дрэвы, якія не ўваходзілі ва ўчастак новага ўласніка. Некаторыя жыхары вуліцы думаюць, што гэта было зроблена спецыяльна, каб у будучыні з новага дома адкрываўся прыгожы від на правы бераг Нёмана.

«Гэтыя таполі трэба высякаць па старасці»

Гродзенскі эколаг і краязнаўца Ігар Лапеха лічыць, што таполі на Леванабярэжнай ужо зжылі сваё.

— Гэтыя таполі фармавалі алею на Леванабярэжнай. Паводле маіх дадзеных іх пасадзілі дзесьці ў 1950-х. Такія дрэвы вельмі хутка растуць і хутка старэюць. Тое, што іх так абразаюць, ненармальна, — распавёў Ігар Лапеха. — Пасля абразання таполі даюць бакавыя пабегі, добра аднаўляюцца. Але пасля хутка ламаюцца. Гэтыя дрэвы, магчыма, жыць далей і не будуць, яны даволі старыя.

Гэтыя таполі трэба высякаць па старасці. Ці замяняць на новыя дрэвы. Гэта можа быць паступовы працэс замены. Тым самым можна захаваць і працягнуць сквер на Леванабярэжнай. А пянькі, якія цяпер там, потым абрастуць і будуць выглядаць вельмі непрыгожа.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025