Прафесар Войцех Ракіта, кансультант гінекалогіі і акушэрства, памёр у шпіталі ў Кельцах. Яму было 54 гады. Неафіцыйна вядома, што ён скончыў жыццё самагубствам, піша n*.by са спасылкай на Wyborcza.
Прафесар Войцех Ракіта з 2012 года кіраваў клінікай гінекалогіі і акушэрства на Чарнове, раней ён працаваў у бальніцы ў Кельцах.
З перапынкамі ён быў ваяводскім кансультантам па гінекалогіі і акушэрстве. Ён увёў сістэму, дзякуючы якой у рэгіёне памерла найменш нованароджаных. Хоць гадамі рэгіён быў у хвасце краіны.
Прафесар Ракіта быў заражаны каранавірусам. На мінулым тыдні ён вярнуўся ў Польшчу з замежнага адпачынку. У шпіталі запэўнілі, што ён не меў кантактаў з пацыентамі.
У Польшчы — 246 хворых на каранавірус.