Польскую і літоўскую мяжу часова можна перасекчы пешшу: працуе некалькі пунктаў

Як пацвердзілі ў памежнай службе, з Літвы пешшу можна перасекчы беларускую мяжу ў пункце пропуску «Прывалка» — «Райгардас» да 23:59 18 сакавіка па літоўскім часе. Таксама гэта магчыма ў пункце «Мядзінінкай» — «Каменны Лог». З Польшчы пешшу беларусы і расіяне могуць вярнуцца праз пункты пропуску «Брузгі» — «Кузніца» і «Брэст» — «Цярэспаль».

З 0.00 19 сакавіка ўезд на тэрыторыю Літвы будзе забаронены. Выключэнне будзе зроблена для дыпламатаў, членаў сем’яў грамадзян Літвы і грузаперавозчыкаў.

Таксама пасольства Беларусі ў Літве паведаміла, што з 9.00 17 сакавіка 2020 года на беларуска-літоўскай мяжы дзейнічае дадатковы прапускны пункт Шальчынінкай — Беняконі, на якім таксама прадугледжана магчымасць пешага пераходу мяжы. Цяпер прапрацоўваецца пытанне транспарціроўкі ад Беняконі да бліжэйшага населенага пункта Беларусі.

Перасекчы польскую мяжу, паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, з 15 сакавіка можна праз 4 пункты пропуску: «Цярэспаль» (з беларускага боку «Брэст аўтадарожны»), «Кукурыкі» («Казловічы»), «Кузніца Беластоцкая» («Брузгі»), «Баброўнікі» («Бераставіца»). Яны адкрыты толькі для палякаў, замежнікаў з картай паляка, з правам на працу ў Польшчы, дыпламатаў і членаў іх сем’яў.


Для беларусаў, якія затрымаліся ў Польшчы і Літве, арганізуюць аўтобусы на радзіму

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025