Беларусы стварылі петыцыю за каранцін у навучальных установах

Беларусы патрабуюць узмацніць меры па прафілактыцы распаўсюджвання каранавіруса сярод людзей, якія наведваюць установы адукацыі. Для гэтага яны стварылі петыцыю. Яе падпісалі больш за 4 000 карыстальнікаў.

У прыватнасці, просяць распачаць наступныя меры:

1. Увесці абавязковае тэставанне на наяўнасць каранавіруса ўсіх студэнтаў, якія прыязджаюць з-за мяжы, і іх аднагрупнікаў, якія маглі кантактаваць з імі.
2. Устанавіць абавязковы 14-дзённы карантын для студэнтаў, якія прыбываюць з краін, у якіх склалася неспрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя па Covid-19.
3. Забараніць масавыя мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі.
4. Перавесці ўсе ўстановы адукацыі на дыстанцыйнае навучанне да ліквідацыі неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі ў Еўрапейскім рэгіёне, у прыватнасці, Італіі, і іншых краінах Заходняй Еўропы.
5. Рэгулярна праводзіць дэзінфекцыю інтэрнатаў, дзе пражываюць навучэнцы.
6. Забяспечыць студэнцкія і іншыя інтэрнаты сродкамі асабістай гігіены і дэзінфекцыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Такія меры ўжо прынятыя ў суседніх краінах, напрыклад, у Польшчы і Украіне.

«Эпідэмія непазбежная у кожнай з краін свету»

«Эксперты з розных краін у адзін голас сцвярджаюць, што эпідэмія непазбежная у кожнай з краін свету, пытанне толькі ў тым, якім будзе яе маштаб. Няўчаснае прыняцце прафілактычных мер у Італіі прывяло да катастрафічнага, непад’ёмнага для сістэмы аховы здароўя, узроўню заражэння. Падобная сітуацыя склалася у Іране і Паўднёвай Карэі. Каб пазбегнуць гэтага ў Беларусі, трэба прыняць меры ўжо зараз.

Менавіта забарона на наведванне месцаў масавага збору людзей выратавала Кітай ад катастрофы і краху эканомікі.

Акрамя таго, паміраюць ад каранавіруса ў асноўным пажылыя людзі, старэйшыя за 50 гадоў. Гэта ўзрост нашых бацькоў, бабуль і дзядуляў - СААЗ рэкамендуе іх не наведваць падчас эпідэміі. Але зберагчы іх немагчыма, пакуль мільёны дзяцей, маладых людзей і дзяўчат, якія пастаянна наведваюць школы, гімназіі, каледжы, ліцэі і ўніверсітэты, жывуць з імі разам.

Перавод на дыстанцыйнае навучанне

Таксама мы просім ўвесці дадатковыя меры па абароне пажылых людзей ад магчымага заражэння Covid-19. Зараз яны падарожнічаюць наземным транспартам, ходзяць у крамы, на рынкі і ў паліклінікі, праводзяць аплату і атрымліваюць пенсіі ў паштовых аддзяленнях — увогуле, рэгулярна наведваюць асноўныя месцы перадачы новага віруса па ўсім свеце. Гэта робіць іх неабароненымі і ставіць іх жыццё пад пагрозу.

Міністэрства аховы здароўя павінна неадкладна абгрунтаваць неабходнасць такіх мер ураду, Міністэрству адукацыі і асабіста Прэзідэнту. Міністэрства адукацыі павінна распрацаваць план па пераводзе ўсіх устаноў адукацыі на дыстанцыйнае навучанне ў тэрмiн не больш за 10 рабочых дзён", — гаворыцца ў тэксце петыцыі.

Яна будзе накіравана ў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Падзяліцца
Меткі: здароўе

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025